Святаслаў Ігаравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаслаў Ігаравіч
Свѧтославъ Игоревичь
вялікі князь кіеўскі[d]
945 — 972
Папярэднік Ігар Рурыкавіч
Пераемнік Яраполк Святаславіч
князь наўгародскі
945 — 969
Папярэднік Ігар Рурыкавіч
Пераемнік Уладзімір Святаславіч

Нараджэнне каля 942[1]
Смерць 972[1][2]
Род Рурыкавічы
Бацька Ігар Рурыкавіч
Маці Вольга[1]
Жонка Прадслава[d]
Дзеці Яраполк Святаславіч[3][4], Алег Святаславіч[d] і Уладзімір Святаславіч[5][6]
Веравызнанне славянскае язычніцтва[d]
Дзейнасць дыпламат, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святаслаў Ігаравіч (942? — 972) — князь кіеўскі (каля 960972).

Сын Ігара. Фармальна быў князем з 945 года, але праз малалецтва ўладу здзяйсняла яго маці княгіня Вольга.

Увесь час свайго валадарства правёў у войнах. У 960-я гады здзейсніў паспяховыя паходы супраць хазараў, на Паўночны Каўказ супраць ясаў і касогаў, на волжскіх балгараў, канечна падпарадкаваў вяцічаў, захапіў Тмутаракань. У 967/968 годзе ўварваўся ў Балгарыю, тады праціўніцу Візантыі, і спрабаваў далучыць частку балгарскай зямлі да сваіх уладанняў; пабудаваў горад Пераяславец, куды хацеў перанесці сталіцу з Кіева. Адбіў паход печанегаў на Кіеў (968). Пасля смерці княгіні Вольгі (969) аддаў Русь сваім тром сынам, а сам вярнуўся ў Балгарыю (970), пачаў вайну з Візантыяй, пасля поспехаў на пачатку, пацярпеў поўнае паражэнне. Пры вяртанні ў Кіеў вясною 972 года Святаслаў быў перахоплены войскам печанегаў і забіты.

Святаслаў апісваецца ў візантыйскім летапісе як чалавек сярэдняга росту, з плоскім носам, блакітнымі вачыма і густымі бровамі, рэдкай барадой і густымі вусамі. Валасы на галаве былі выстрыжаны, пакінута адной пасма, якая адзначала яго высакароднасць. Моцная шыя, шырокія грудзі, целасклад вельмі стройны. Белая вопратка нічым не адрознівалася ад вопраткі іншых, апроч чысціні.

Зноскі

  1. а б в Е. К. Святослав Игоревич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 274–275.
  2. А. Николаев Святослав Игоревич // Русский биографический словарь / под ред. А. А. ПоловцовСПб.: 1904. — Т. 18. — С. 252–258.
  3. Ярополк I Святославич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIa. — С. 816.
  4. Ярополк Святославович // Русский биографический словарьСПб.: 1913. — Т. 25. — С. 164–165.
  5. А. Э. Владимир Святославич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 653–655.
  6. Владимир Святой // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 6. — С. 433–434.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]